Прэзідэнт Уладзімір Пуцін падпісаў закон, які ўводзіць пакаранне за непавагу да ўлады ў інтэрнэце. Дакумент апублікаваны [1] на партале прававой інфармацыі.
У ім пазначана, што ў выпадку выяўлення ў Сетцы публікацый, якія ў непрыстойнай форме абражаюць чалавечую годнасць, грамадства, дзяржаву або дзяржаўныя сімвалы праваахоўныя органы павінны звярнуцца ў Раскамнагляд, які ў сваю чаргу абавязаны заблакаваць старонку з незаконным паведамленнем. Аднак федэральнае ведамства павінна за суткі паведаміць аб блакаванні, даўшы магчымасць выдаліць паведамленне самастойна.
Законапраект прадугледжвае адміністрацыйнае пакаранне і штраф да 300 тыс. рас. рублёў (больш за 4500 даляраў).
Савет Федэрацыі адобрыў законапраект 13 сакавіка, Дзярждума - 7 сакавіка. Савет па правах чалавека пры прэзідэнце РФ палічыў дакумент супярэчным Канстытуцыі, якая гарантуе кожнаму свабоду думкі і слова, і прасіў спачатку сенатараў, а затым і Пуціна не прымаць законапраект.
Спасылкі
[1] http://publication.pravo.gov.ru/Document/View/0001201903180022?index=0&rangeSize=1
[2] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/shtrafy