Instagram-акаўнт Ганны Пратасавай (@reira_reira) уваходзіць у дзесятку самых папулярных акаўнтаў беларусаў. Зараз у яе больш за 1,7 мільёна падпісчыкаў. Учора профіль дзяўчыны ў сацыяльнай сетцы забанілі, пра што яна распавяла [1] ў сваім Telegram-канале.
Па словах Ганны, профіль заблакавалі "з-за занадта высокай актыўнасці". У сваім Telegram-канале (у якога ўжо больш за 100 тысяч падпісчыкаў) дзяўчына прапаноўвае "адправіць форму для разблакіроўкі" і дапамагчы ёй. Афіцыйных каментароў пра прычыну блакіроўкі ад прадстаўнікоў сацыяльнай сеткі пакуль не паступіла.
Аня Пратасава скончыла БДМУ па спецыяльнасці "стаматалогія", праходзіць інтэрнатуру, вучыцца на сексолага і піша кнігу.
У сваім Instagram яна распавядае "пра секс, адносіны і хлопцаў па-медыцынску". Кожны пост суправаджае фатаграфія самой Ані - часам у вопратцы, часам у ніжняй бялізне. Яе акаўнт стаў папулярным даволі хутка: агульная колькасць яе падпісчыкаў пераваліла за 1,7 мільёна чалавек.
Спасылкі
[1] https://t.me/reira_sharit/191
[2] https://zviazda.by/be/tags/bloger
[3] https://zviazda.by/be/tags/instagram-1
[4] https://zviazda.by/be/tags/zabanic-u-instagrame
[5] https://zviazda.by/be/tags/instagram-0