З 18 да 24 сакавіка Саюз юрыдычных асоб “Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва” сумесна з Міністэрствам эканомікі, Дэпартаментам па прадпрымальніцтву, Беларускім фондам фінансавай падтрымкі прадпрымальніцтва і рэгіянальнымі бізнес-асацыяцыямі праводзяць традыцыйны Тыдзень беларускага прадпрымальніцтва.
У праграме Тыдня - круглыя сталы і панэльныя дыскусіі, навучальныя семінары і канферэнцыі, профільныя пасяджэнні, выступленні менеджэраў вышэйшага ўзроўню і бізнес-лідараў краіны.
На сем дзён запланавана больш за сто мерапрыемстваў, разлічаных на шырокую аўдыторыю ад школьнікаў да прадстаўнікоў буйнога бізнесу. У Мінску і рэгіёнах пройдуць сустрэчы прадстаўнікоў бізнесу і галін улады на месцах, акцыі «Прадпрымальнікі пра прадпрымальніцтва», «Дэманструем свой бізнес», «Падары кнігу бібліятэцы».
Ключавой падзеяй Тыдня будзе Рэспубліканскі дзелавы Форум «Развіццё прадпрымальніцтва Беларусі: стратэгія і тактыка», які адбудзецца 20 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы. Удзельнікі Форума даведаюцца пра вынікі апытання Індэкса дзелавога аптымізму – гэтае аналітычнае даследванне дэманструе, як уладальнікі бізнесу ацэньваюць створаныя ў краіне ўмовы для развіцця прадпрымальніцтва, - і праект Нацыянальнай платформы бізнеса Беларусі. Гэты дакумент, што змяшчае прапановы па паляпшэнні дзелавага клімату ў краіне, выпрацоўвае ўся бізнес-суполка Беларусі.
Дапоўняць праграму Тыдня беларускага прадпрымальніцтва культурна-асветніцкія мерапрыемствы.
Варвара МАРОЗАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/varvara-marozava
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/pryvatny-biznes
[4] https://zviazda.by/be/tags/pradprymalnictva