Натарыусы, адвакаты, судовыя выканаўцы адкажуць на пытанні жыллёвага, працоўнага і сямейнага права, растлумачаць, як спагнаць аліменты ці аспрэчыць завяшчанне, і параяць, што рабіць з іншымі юрыдычнымі праблемамі. З 11 да 15 сакавіка бясплатныя кансультацыі пройдуць па ўсёй краіне.
Дакладны дзень і час прыёму спецыялістаў у абласцях можна знайсці на сайтах галоўных упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама. А ў сталіцы прававыя кансультацыі пройдуць у пятніцу 15 сакавіка з 10 да 13 гадзін па адрасе: вул. Калектарная, 10, каб. 518 і каб. 321.
Ірына СІДАРОК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-sidarok-0
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/yurydychnaya-dapamoga
[4] https://zviazda.by/be/tags/kansultacyi
[5] https://zviazda.by/be/tags/minyust