У нядзелю, перад пачаткам праваслаўнага Вялікага поста, жыхары гарадскога пасёлка Шаркаўшчына адсвяткавалі Масленіцу.
Каля раённага Цэнтра культуры прайшло вясёлае тэатральнае прадстаўленне і невялікі канцэрт, арганізаваныя творчымі калектывамі і самадзейнымі артыстамі. Па традыцыі, у дзень Масленіцы на святочнай плошчы пякліся блінцы. І, як заўсёды, першымі ў гэтай справе былі ўдзельнікі аматарскага аб’ядняння нацыянальнай кухні “Груца” з вёскі Радзюкі. Ганна Іванкіў і Валянціна Абрамава пяклі бліны на калодзе (гэтым разам гатаваліся дранікі). Свята завяршылася традыцыйным спальваннем саламянага пудзіла Зімы.
Анатоль КЛЯШЧУК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/maslenica-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/svyata
[5] https://zviazda.by/be/tags/bliny