Цэнтральная выбарчая камісія Украіны зацвердзіла форму і тэкст бюлетэня для галасавання на прэзідэнцкіх выбарах 31 сакавіка, ён будзе ўтрымліваць прозвішчы 39 кандыдатаў. Такое рашэнне размешчана на сайце ЦВК [1] па выніках пасяджэння камісіі.
Першапачаткова былі зарэгістраваныя 44 кандыдаты. Пазней двое з іх адмовіліся ад барацьбы за прэзідэнцкую пасаду. 7 сакавіка паступіла яшчэ тры заявы аб адмове балатавацца. Такім чынам, у выбарчы бюлетэнь патрапяць прозвішчы 39 кандыдатаў.
Бюлетэнь пясочнага колеру будзе змяшчаць двутонавы вадзяны знак і ахоўныя валокны. У бюлетэнь будуць уключаныя прозвішча, імя, імя па бацьку ўсіх кандыдатаў у алфавітным парадку. На пасяджэнні ЦВК прапаноўвалася ўключыць у бюлетэнь нумарацыю кандыдатаў. Аднак такую ініцыятыву ўхвалілі толькі 5 з 16 членаў ЦВК.
Для кантролю за вырабам выбарчых бюлетэняў створана спецыяльная камісія.
Спасылкі
[1] http://www.cvk.gov.ua
[2] https://zviazda.by/be/tags/vybary-prezidenta-ukrainy