Дарагія суайчынніцы!
Ад усёй душы віншую вас з Днём жанчын.
Гэтае свята напоўнена асаблівай вясновай атмасферай і самымі светлымі пачуццямі да прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва, якія дораць нам утульнасць роднага дому, клопат і дабрыню.
Непараўнальная прыгажосць беларускіх жанчын, іх прафесійныя поспехі і перамогі ўслаўляюць нашу Радзіму далёка за яе межамі. Вашы разуменне і падтрымка, цяпло любячых сэрцаў натхняюць нас, мужчын, на новыя здзяйсненні.
Мы дзякуем вам за актыўны ўдзел ва ўсіх сферах жыцця грамадства, выхаванне юнага пакалення, уменне падтрымліваць спакой і дабрабыт у сям'і. Менавіта жанчыны робяць свет дабрэйшым, забяспечваючы яго духоўнае адзінства і стабільнасць.
Жадаю вам моцнага здароўя, добрага настрою і здзяйснення ўсіх жаданняў.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzen-zhanchyn
[3] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne