Першым абітурыентаў сустрэне юрыдычны факультэт. 23 сакавіка гасцей чакаюць на факультэце радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій.
Факультэты прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, гістарычны і Ліцэй БДУ запрашаюць старшакласнікаў 26 сакавіка. 27 сакавіка мерапрыемства пройдзе на механіка-матэматычным факультэце.
28 сакавіка старшакласнікі змогуць наведаць Юрыдычны каледж і Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла, а таксама факультэты філасофіі і сацыяльных навук, сацыякультурных камунікацый, даўніверсітэцкай адукацыі, філалагічны, журналістыкі і біялагічны.
29 сакавіка будучых абітурыентаў чакаюць на геаграфічным і эканамічным факультэтах і ў Міжнародным экалагічным інстытуце імя А.Д. Сахарава.
Завершацца Дні адкрытых дзвярэй 30 сакавіка ў Інстытуце бізнесу, на факультэце міжнародных адносінаў, фізічным і хімічным факультэтах.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/dzen-adkrytyh-dzvyarey
[2] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[3] https://zviazda.by/be/tags/belaruski-dzyarzhauny-universitet
[4] https://zviazda.by/be/tags/sakavik