Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 сакавіка сустрэнецца [3] з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ.
"Вялікая размова з Прэзідэнтам" пройдзе ў Адміністрацыйным комплексе на праспекце Пераможцаў, 14. Плануецца, што колькасць удзельнікаў мерапрыемства складзе больш за 200 . У іх ліку не толькі журналісты, але і прадстаўнікі розных сфер - палітолагі, эканамісты, работнікі рэальнага сектара эканомікі, грамадскія аб'яднанні і канфесіі.
Падобны адкрыты дыялог кіраўніка дзяржавы з грамадскасцю ўпершыню прайшоў у лютым 2017 года і меў вялікі грамадскі рэзананс. Тады сустрэча працягвалася больш за 7 гадзін, і ў тым ліку прагучалі адказы па тэматыцы многіх пытанняў, дасланых нашымі чытачамі.
БЕЛТА прапануе [4] задаць пытанне Прэзідэнту. Раскажыце пра хвалюючыя вас тэмы, а самы цікавы і важны з дасланых пытанняў пастараюцца агучыць на маючай адбыцца сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.
Накіраваць сваё пытанне можна кругласутачна праз анлайн-сэрвіс [5] альбо на электронную пошту vopros@belta.by 27-28 лютага.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] http://zviazda.by/be/news/20190227/1551249312-lukashenka-1-sakavika-sustrenecca-z-pradstaunikami-gramadskasci-i-smi
[4] https://www.belta.by/president/view/belta-zapuskaet-aktsiju-vash-vopros-prezidentu-338121-2019/
[5] https://elo.belta.by/voprospresident
[6] https://zviazda.by/be/tags/prezident-belarusi
[7] https://zviazda.by/be/tags/pytanne
[8] https://zviazda.by/be/tags/akcyya
[9] https://zviazda.by/be/tags/belta