Мінскводаканал» будзе развіваць рабатызаваны кол-цэнтр, які дазволіць палепшыць работу цэнтра «Вадазбыт» са спажыўцамі, паведаміў карэспандэнту БелТА дырэктар прадпрыемства «Мінскводаканал» Алег Аўруцін. Мінчане змогуць у любы час сутак пакінуць заяўку на замену прыбораў уліку. Таксама робат праінфармуе жыхароў аб тэрміне паверкі лічыльнікаў. Штогод у кватэрах мінчан замяняецца каля 300 тысяч прыбораў уліку. «Мінскводаканал» нагадвае, што дзяржаўная паверка бясплатная.
* * *
Распрацаваны новыя стравы для харчавання навучэнцаў, паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама. У рацыён харчавання навучэнцаў уключаны новыя стравы, сярод якіх — салаты «Вясновы» і «Свежасць», катлеты «Выдатнік» і «Загадка», каўбаска «Пераменка», шніцаль «Карпычаў», бульбяная бабка «Школьная», каша «Сонечная», кекс «Зебра». Дзецям прапануюць запоўніць анкету. Па выніках апытання найбольш запатрабаваныя з новых страў уключаць у двухтыднёвае меню ўсіх школ на вясновы перыяд.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/naviny