Здаецца, адказ на гэта пытанне вельмі просты: тым, што маюць уласцівасць заканчвацца тады, калі яны нам вельмі патрэбны. Але ёсць і прамая небяспека. З дзяцінства нас вучаць мыць рукі пасля таго, як бралі грошы. І гэтыя элементарныя правілы пацвярджаюцца важкімі аргументамі.
Справа ў тым, што папяровыя і металічныя грошы могуць стаць часовым «домам» для мікраарганізмаў. Гэтаму садзейнічае і працяглы тэрмін іх эксплуатацыі: папяровыя выкарыстоўваюцца да двух гадоў, а металічныя — да дваццаці. А таксама асаблівасці іх абароту: грошы аказваюцца ў руках людзей, якія грэбуюць правіламі асабістай гігіены, на зямлі і ў іншых месцах, чысціня якіх сумнеўная.
— Вучоныя шэрагу краін праводзілі даследаванні колькаснага і якаснага складу мікраарганізмаў, якія насяляюць купюры і манеты, — расказвае намеснік галоўнага ўрача Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ірына МІЛАНОВІЧ. — Яны вызначылі, што грошы былі засеяны рознымі бактэрыямі, напрыклад стафілакокамі, сальманеламі, кішэчнай палачкай.
Зразумела, што трымаць грошы не больш небяспечна, чым узяцца за поручань у грамадскім транспарце ці поручні лесвіцы ў будынку з вялікай колькасцю людзей. Калі імунная сістэма працуе добра і вы прытрымліваецеся правіл асабістай гігіены, рызыка атрымаць інфекцыйную хваробу ад кантактавання з грашыма роўная нулю. Тады дзе ж хаваецца небяспека? Задумвайцеся пра гэта кожны раз, калі падносіце рукі да рота ці дакранаецеся да твару. Памятайце, што пры наяўнасці шкоднай звычкі — аблізваць пальцы пры пераліку купюр, адсутнасці ўстойлівых гігіенічных навыкаў рызыка занесці бактэрыі ў арганізм узрастае шматразова.
Алена КРАВЕЦ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/alena-kravec
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/kraina-zdarouya