У Кіраўскім раёне на рацэ Друць у непасрэднай блізкасці ад Чыгірынскага вадасховішча дзяржінспектары затрымалі жыхара райцэнтра з буйным, але незаконным уловам.
Нягледзячы на тое, што само вадасховішча яшчэ пакрыта лёдам, рыбак-нелегал выбраў месца на рацэ каля ГЭС, дзе была адкрытая вада, і ўстанавіў там тры сеткі даўжынёй больш за 300 метраў. У іх патрапіла 173 асобіны рыбы -- густеры, ляшча, акуня і іншай. Усяго на 23 кілаграмы.
За здабычу рыбы сеткамі ў дачыненні да затрыманага заведзена крымінальная справа. У парушальніка канфіскаваны лодка і аўтамабіль. Яму трэба будзе выплаціць каля 7 тысяч рублёў у якасці кампенсацыі нанесенай прыродзе шкоды, паведамілі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/brakaner-0
[2] https://zviazda.by/be/tags/rybalka