25 лютага споўнілася б 60 гадоў рэжысёру, сцэнарысту і прадзюсару Аляксею Балабанаву, які зняў культавыя стужкі «Брат» і «Брат 2» і падарыў пакаленню 90-х свайго, шмат у чым адмоўнага, але жывога героя.
Многія крытыкі заўважалі: Балабанаў рабіў кіно праўдзівым настолькі, што здавалася, такіх рэчаў і быць не можа. Так, адзін з найбольш супярэчлівых яго фільмаў «Груз 200» шмат хто не змог дагледзець да канца з-за жорсткіх сцэн, але ж яны былі заснаваныя на цалкам рэальных падзеях... Сам рэжысёр ніколі не дзяліў свае карціны на «добрыя» і «дрэнныя» і быў перакананы, што калі можна расказаць словамі, пра што фільм, то яго і здымаць не варта. Нярэдка, каб расказаць гісторыю так, каб глядач у яе сапраўды паверыў, Балабанаў запрашаў на здымачную пляцоўку непрафесійных акцёраў — і не прамахваўся. Яго фільмы заўжды запаміналіся адметнай музыкай, прычым рэжысёр сам загадзя выбіраў, што будзе гучаць за кадрам, а ўжо тады распрацоўваў далейшы сюжэт.
Меладрама «Мне не баліць», жорсткая «Вайна» і поўныя чорнага гумару ды малінавых пінжакоў «Жмуркі», напоўненыя сотнямі адценняў «Морфій» ці «Качагар», філасофскі гратэск «Пра вылюдкаў і людзей» і фантастычна-рэалістычны фільм (апошні фільм рэжысёра) «Я таксама хачу» — нам ёсць, за што быць удзячнымі Балабанаву і шанаваць яго памяць.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/viktoryya-celyashuk
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/rezhysyor
[5] https://zviazda.by/be/tags/scenaryst
[6] https://zviazda.by/be/tags/rezhysyor-scenaryst