Славутым беларускім біятланісткам Дар'і Домрачавай і Надзеі Скардзіна 20 лютага ўручылі ў Міністэрстве спорту вышэйшыя ўзнагароды ведамства - нагрудныя знакі "За развіццё фізічнай культуры і спорту", паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны" [1].
У мінулы панядзелак адразу пасля заканчэння "Гонкі легендаў" [2] алімпійскія чэмпіёнкі афіцыйна завяршылі спартыўную кар'еру. Так што ў чэмпіянаце Еўропы [3], які адкрываецца сёння ў "Раўбічах", яны прымуць удзел выключна ў якасці ганаровых гасцей. Аднак Надзея Скардзіна паспрабуе сябе ў ролі каментатара. Дэбют адбудзецца ўжо сёння: на канале "Беларусь 5" Надзея будзе каментаваць жаночую індывідуальную гонку.
Фота Ганны Занкавіч
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/zavershivshaya-sportivnuyu-kareru-nadezhda-skardino-poprobuet-sebya-v-roli-kommentatora/
[2] http://zviazda.by/be/news/20190218/1550508125-legendy-u-sercy-europy
[3] http://zviazda.by/be/news/20190220/1550664656-syonnya-u-raubichah-startuyuc-gonki-chempiyanatu-europy-pa-biyatlone
[4] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-skardzina