Колькасць заяўленых арганізацыямі горада ў дзяржаўную службу занятасці насельніцтва вакансій вырасла да 17,7 тыс., колькасць свабодных рабочых месцаў перавышае колькасць беспрацоўных амаль у 15 разоў, паведаміла начальнік аддзела рынку працы ўпраўлення занятасці насельніцтва камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Святлана Лявончык.
У ліку найбольш запатрабаваных рабочых спецыяльнасцяў — арматуршчык, кіроўца аўтамабіля, муляр, кантралёр-касір, маляр, мантажнік, цясляр-бетоншчык, кухар, прадавец, тынкоўшчык. З ліку спецыялістаў найбольш запатрабаваныя інжынер, медыцынская сястра-спецыяліст, урач-спецыяліст, менеджар, фельчар, бухгалтар, выхавальнік, майстар, фармацэўт.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/pracauladkavanne