Уладзімір Талайка пакінуў пасаду генеральнага дырэктара прадпрыемства "Мінскхлебпрам", які аб'ядноўвае шэсць найбуйнейшых хлебазаводаў сталіцы. Інфармацыю пра гэта TUT.BY пацвердзілі [1]на самім прадпрыемстве.
"Яму не падоўжылі кантракт. Апошні дзень быў 13 лютага", - сказалі ў "Мінскхлебпраме".
Выконваючым абавязкі кіраўніка "Мінскхлебпрама" стаў галоўны інжынер Віктар Пашкоўскі.
- Уладзімір Талайка кіраваў "Мінскхлебпрамам" з 2011 года. Выпускнік Маладзечанскага політэхнічнага тэхнікума па спецыяльнасці "тэхнік-механік" на пачатку кар'еры паспеў папрацаваць на Вераскавым спіртзаводзе. У 1986 годзе, калі ішла рэструктурызацыя спіртавой і лікёра-гарэлачнай прамысловасці, пераразмеркаваўся на мінскі хлебазавод № 4 на пасаду майстра рамонтнага ўчастка. З гэтага часу яго прафесійная дзейнасць была звязана з хлебабулачнай прамысловасцю.
- Ужо больш як год у "Мінскхлебпраме" бурляць хваляванні. У судах і праваахоўных органах разглядаецца некалькі рэзанансных спраў, галоўнымі фігурантамі якіх з'яўляюцца топ-менеджэры дадзенага аб'яднання. А ў канцы мінулага года кіраўнікі чатырох хлебазаводаў і зусім выказалі недавер Уладзіміру Талайку.
Спасылкі
[1] https://news.tut.by/economics/626593.html?crnd=95892
[2] https://zviazda.by/be/tags/minskhlebpram