У горадзе Арора ў Ілінойсе супрацоўнік кампаніі па вытворчасці прамысловых клапанаў застрэліў пяцёх таварышаў па службе пасля таго, як яму паведамілі аб звальненні, піша [1] Meduza са спасылкай на Associated Press [2].
Яшчэ адзін пацярпелы супрацоўнік быў дастаўлены ў бальніцу.
Той, хто страляў, 45-летні Гары Марцін, таксама параніў пецярых паліцэйскіх, якія прыбылі на месца здарэння. Ён паспрабаваў схавацца, але быў забіты.
Марцін прапрацаваў у кампаніі 15 гадоў, перадае [3] Reuters.
Спасылкі
[1] https://meduza.io/news/2019/02/16/v-illinoyse-uvolennyy-sotrudnik-zastrelil-pyat-pyat-chelovek-v-ofise
[2] https://www.apnews.com/4cdd9fd2e96a411e89762e5d5e97a598
[3] https://www.reuters.com/article/us-illinois-shooting/dismissed-employee-kills-five-co-workers-in-illinois-factory-shooting-idUSKCN1Q42M4
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni