У Стоўбцах у сераду развіталіся з забітай настаўніцай і вучнем сярэдняй школы №2, паведамляе Sputnik [2].
І настаўніца, і адзінаццацікласнік загінулі [3] ад нажавых раненняў, якія ім нанёс 15-гадовы вучань школы ў панядзелак, 11 лютага. Падазраваны школьнік затрыманы.
Развітанне з настаўнікам прайшло ў яе дома, у Стоўбцах, пахаваюць загінулую на яе малой радзіме, у вёсцы Шашкі.
У гэты ж час у Стоўбцах праводзілі ў апошні шлях 11-класніка.
Развітацца з загінулым вучнем Аляксандрам прыйшлі нават тыя, хто не быў з ім знаёмы. Адпяванне школьніка праходзіла ў саборы святой праведнай Ганны.
Сёння ў школе ідуць заняткі, але многія школьнікі прыйшлі на развітанне з настаўніцай і старшакласнікам.
На адпяванне ў царкву труну з целам юнака прынеслі пазней за агавораны час - занадта многія хацелі з ім развітацца. Велізарная працэсія, у якой было вельмі шмат маладых людзей з букетамі кветак, расцягнулася на цэлую вуліцу.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://sputnik.by/society/20190213/1040054933/V-Stolbtsakh-prostilis-i-pogibshimi-uchitelnitsey-i-shkolnikom.html
[3] http://zviazda.by/be/news/20190211/1549867936-shkolnik-u-stoubcah-napau-z-nazhom-na-nastaunicu-i-dvuh-dzyacey
[4] https://zviazda.by/be/tags/stoubcy
[5] https://zviazda.by/be/tags/pahavanne