Адбудуцца яны 17 лютага на базе вайсковай часці 92616 — 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой Венскай Чырвонасцяжнай брыгады.
У рамках рэспубліканскай акцыі “Я – служу!” Брэсцкая абласная арганізацыя БРСМ і абласны ваенны камісарыят правядуць зборы “Прызыўнік – 2019”, удзельнікамі якіх стануць будучыя – больш за сто – і цяперашнія салдаты.
Моладзь зможа азнаёміцца з традыцыямі часці, распарадкам дня, бытам і асноўнымі вучэбнымі заняткамі сучасных воінаў-дэсантнікаў. Удзельнікі збораў паўдзельнічаюць у розных спаборніцтвах: паспрабуюць злажыць парашут, сабраць-раўабраць аўтамат, на час надзець сродкі хімаховы. Салдаты, у сваю чаргу, парвядуць майстар-класы па падшыванні каўнерыка, чыстцы абутку і іншым прамудрасцям армейскага быту.
Фінальным акордам праекта стане канцэртная праграма у уручэннем падзячных лістоў бацькам, узнагароджаннем самых актыўных прызыўнікоў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/bresckaya-ablasnaya-arganizacyya-brsm
[2] https://zviazda.by/be/tags/vaenny-kamisaryyat
[3] https://zviazda.by/be/tags/pryzyunik