У аэрапорце Барнаула імя Цітова пры пасадцы ў самалёт надламалася стойка трапа, упалі шэсць чалавек. Чацвёра з іх атрымалі траўмы. Пра гэта Следчы камітэт Расіі паведаміў [1] у твітары.
Трап зламаўся ў самалёта "Уральскіх авіяліній", які павінен быў выканаць рэйс Барнаул - Масква. СК узбудзіў крымінальную справу аб аказанні паслуг, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі.
Па дадзеных Заходне-сібірскай транспартнай пракуратуры, траўмы атрымалі шэсць чалавек. Ведамства арганізавала праверку кампаніі "авiяпрадпрыемства "Алтай ". У Мінтрансе Алтайскага краю паведамілі пра пецярых пацярпелых. Там таксама заявілі, што трап, з якога ўпалі пасажыры, прайшоў праверку ў кастрычніку 2018 года. У прэс-службе "Уральскіх авіяліній" ТАСС паведамілі, што прычынай здарэння папярэдне лічаць парушэнне канструкцыі пляцоўкі трапа.
У Telegram-канале @sledak_shepnul апублікавалі [2] відэа з момантам падзення трапа.
Спасылкі
[1] https://twitter.com/sledcom_rf/status/1095178250404483073
[2] https://t.me/sledak_shepnul/1430
[3] https://zviazda.by/be/tags/padzenne