Рэспубліканскі цэнтр прапаганды МНС прадставіў новую рубрыку ў раздзеле “Мультымедыя па АБЖ” пад назвай “Песні пра ратавальнікаў”. У яе ўвайшлі аўтарскія кліпы і аўдыяролікі, прысвечаныя прафесіі ратавальніка. Пра гэта паведамляе сайт МНС.
“Музычныя кампазіцыі і суправаджальны іх відэрад выкананы ў сучасным фармаце. Яны распавядаюць пра людзей, якія рызыкуюць сваім жыццём у імя выратавання іншых. Зараз карыстальнікам даступна 36 песень, якія мы сабралі ў два роліка на нашым YouTube-канале. Для зручнасці перамяшчэння паміж кампазіцыямі ў апісанні пад відэа можна знайсці таймкоды.
Сярод аўтараў і выканаўцаў песень – работнікі МНС, музыканты і калектывы з усіх куткоў Беларусі, вакальна-інструментальныя ансамблі і Заслужаная Артыстка Рэспублікі Беларусь Ірына Дарафеева.
Нагадаем, што ў раздзеле “Мультымедыя па АБЖ” размешчаны карысныя і інфарматыўныя матэрыялы, у тым ліку навучальныя і займальныя відэа, аўдыяролікі, гульні, тэсты, а таксама наглядна-выяўленчая прадукцыя, якая дапаможа нагадаць пра бяспеку. У дапамогу бацькам і педагогам ратавальнікі прысвяцілі аднайменны раздзел”.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/mns-belarusi
[2] https://zviazda.by/be/tags/aficyyny-internet-sayt-ministerstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/veb-sayt
[4] https://zviazda.by/be/tags/pesni