Гэта ўсходняя ўрачыстасць азначае заканчэнне традыцыйнага Новага года па месяцовым календары. У мерапрыемстве прымуць удзел кіраўніцтва БДУ, дырэктар Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ Анатоль Тозік, а таксама прадстаўнікі Пасольства КНР у Беларусі, супрацоўнікі і студэнты ўніверсітэта.
Да свята прымеркаваны канцэрт, які ўключае харэаграфічныя і вакальныя нумары. Іх выканаюць слухачы і выкладчыкі Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя. У праграму ўключаны традыцыйныя кітайская танцавальныя кампазіцыі з ільвамі, парасонамі і веерамі. Таксама гледачоў пазнаёмяць з народнымі песнямі: “Усхваленне кветкі грушавага дрэва”, “Вахаха”, “Кары Кары”, а студэнты філалагічнага факультэта БДУ пакажуць мініяцюру “Шчаслівая сям'я”.
У рамках канцэрту адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу дзіцячай творчасці “Сучасны Кітай вачыма юных беларусаў”. Усяго члены журы ацанілі 190 работ, выкананых школьнікамі з усёй рэспублікі. Конкурс праходзіў у дзвюх намінацыях: “Жывапіс” і “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва".
Уваход на мерапрыемства вольны. Пачатак у 16.00.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/licey-bdu