У Белдзяржуніверсітэце распачаўся прыём заявак на ўдзел у XII Міжнародным адкрытым студэнцкім PR-форуме "PR-кветка-2019”. Ён стане пляцоўкай для абмену ідэямі і вопытам паміж абітурыентамі, студэнтамі, прафесіяналамі ў сферы камунікацыі і маладымі спецыялістамі з розных краін.
Крэатыўная канцэпцыя мерапрыемства ў гэтым годзе — Дом камунікацыі. У яе рамках будуць навучаць эфектыўна выбудоўваць камунікацыю, а ўдзельнікам конкурснай праграмы прапануюць прыдумаць свае рашэнні актуальных камунікацыйных задач, якія ацэніць прафесійнае журы.
Прыняць удзел у форуме могуць студэнты, а таксама старшакласнікі, якія дасягнулі ўзросту 16 гадоў.
Заяўкі прымаюцца ў трох секцыях: “Камерцыйныя праекты” (камунікацыйнае суправаджэнне дзейнасці камерцыйных арганізацый, прасоўванне тавараў і паслуг); “Некамерцыйныя (сацыяльныя) праекты” (камунікацыйнае суправаджэнне дзейнасці некамерцыйных арганізацый, праекты ў галіне карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, прыцягненне ўвагі да сацыяльных праблем); “Startup-праекты” (прэзентацыя ідэі стартапа і прадстаўленне плана яе камунікацыйнага прасоўвання для пэўных мэтавых аўдыторый).
- Для ўдзелу ў “PR-кветка-2019" неабходна запоўніць электронную заяўку [1] да 10 сакавіка ўключна і выслаць кароткае апісанне свайго праекта. Удзельнічаць у форуме можна як індывідуальна, так і ў складзе каманды да шасці чалавек.
- З больш падрабязнай інфармацыяй аб мерапрыемстве і патрабаваннямі да афармлення ініцыятывы можна азнаёміцца на сайце [2].
- Арганізатарам форуму выступае кафедра тэхналогій камунікацыі і сувязяў з грамадскасцю факультэта журналістыкі, суарганізатар — кансалтынгавая кампанія IPR Belarus
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdzVNl_KWyuLlMm92khhWzmJC3rRGwPxkdVlelQYKSu6eVC4w/viewform
[2] http://project420610.tilda.ws
[3] https://zviazda.by/be/tags/pr-kvetka