Сведчыць даклад кітайскага навуковага цэнтра.
Даклад аб чалавечым капітале ў КНР у 2018 годзе апублікаваны Кітайскім цэнтрам чалавечага капіталу і даследаванняў рынку працы пры Цэнтральным універсітэце фінансаў і эканомікі, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн” [3].
Дадзеныя сведчаць, што сярэдні ўзрост працаздольнага насельніцтва, у тым ліку студэнтаў, дасягнуў 35,9 гадоў. І самы высокі сярэдні ўзрост працаздольнага насельніцтва адзначаецца ў такіх правінцыях, як Хэйлунцзян, Ляанін, Чунцын, Цзілінь і Унутраная Манголія.
У дакладзе адзначаецца, што ў прамежку 1985-2016 гг. кітайскі чалавечы капітал вырас у 9,36 раза, у 2016 годзе чалавечы капітал складаў 1675 трлн юаней, а сярэдні ўзрост працаздольнага насельніцтва павялічыўся з 31,7 да 35,9 гадоў. Як крыніца тэхналагічных інавацый і эканамічнага развіцця, чалавечы капітал надае імпульс устойліваму сацыяльна-эканамічнаму развіццю і гарантуе скарачэнне беднасці і ліквідацыю няроўнасці. З увядзення палітыкі рэформаў і адкрытасці кітайская эканоміка бурна развіваецца. Адпаведныя даследаванні сведчаць, што чалавечы капітал адыграе важную ролю ў павышэнні эфектыўнасці кітайскай эканомікі і скарачэнні дыферэнцыяцыі рэгіёнаў Паднябеснай.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya