Алімпіяда праводзіцца ў рамках міжнароднага Глабальнага праекта “Маладзёжны творчы рух “Эстафета якасці”, накіраванага на ўцягванне творчай моладзі з розных краін у рух за якасць і дзелавую дасканаласць.
У спаборніцтвах могуць прымаць удзел студэнты і магістранты ўстаноў вышэйшай адукацыі нашай краіны, а таксама спецыялісты ва ўзросце да 30 гадоў, чыя прафесійная дзейнасць звязана з якасцю прадукцыі і паслуг.
Алімпіяда праводзіцца ў два этапы. На першым — удзельнікі і каманды-ўдзельніцы да 1 сакавіка накіроўваюць заяўкі і рэфераты ва ўстанову вышэйшай адукацыі (у тым выпадку, калі яны з'яўляюцца студэнтам / магістрантамі) або ў сакратарыят Рэспубліканскай экспертнай камісіі, створаны на базе Дзяржстандарта і БелДІСС.
Для напісання рэферата можна выкарыстаць адну з прапанаваных тэм, напрыклад, “Мэты ўстойлівага развіцця і менеджмент навакольнага асяроддзя - клопат не толькі будучых пакаленняў”, “Ад якасці прадукцыі і паслуг да якасці жыцця”, “Міжнародныя стандарты і чацвёртая прамысловая рэвалюцыя”, “Сувязь менеджменту ведаў і менеджменту якасці”, “Экалагічная вытворчасць — міф ці рэальнасць?”, ”Экалагічная прадукцыя, натуральны прадукт: клопат аб прыродзе ці добры маркетынг?” або іншыя.
Дазваляецца падрыхтаваць рэферат і па ўласнай тэме, якая адлюстроўвае пытанні, звязаныя з выкарыстаннем практык і метадаў менеджменту. Падрыхтоўкай рэфератаў могуць займацца як асобныя ўдзельнікі, так і каманды з ліку студэнтаў, магістрантаў і спецыялістаў ў галіне якасці (да чатырох удзельнікаў).
Прафілюючыя кафедры ўстаноў вышэйшай адукацыі або сакратарыят Рэспубліканскай экспертнай камісіі праводзяць адбор найлепшых рэфератаў і вызначаюць фіналістаў.
Другі этап алімпіяды арганізуецца і праводзіцца ў БелДІСС і ўключае тэсціраванне і паказальныя камандныя выступленні.
Пераможцы спаборніцтваў, якія набралі найбольшую колькасць балаў, будуць узнагароджаны дыпломамі I, II, III ступені і заахвочвальнымі прызамі. Яны таксама атрымаюць права на публікацыю сваіх работ у выглядзе навуковых артыкулаў у выданнях Дзяржстандарту.
Пераможцы змогуць удзельнічаць у Міжнароднай алімпіядзе па менеджменце, якая праводзіцца ў адпаведнасці з рашэннем Міжнароднай гільдыі прафесіяналаў якасці і Клуба лідараў якасці краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Заяўкі на ўдзел у Алімпіядзе прымаюцца ў сакратарыяце Рэспубліканскай экспертнай камісіі па адрасе: 220113, г. Мінск, вул. Мележа, д.3, к. 805; тэлефон +375 17 269 69 64; факс: +375 17 269 69 54; электронная пошта: ntc@belgiss.by.
Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце Дзяржстандарта [4].
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] https://gosstandart.gov.by/national-competition-on-management-2019
[5] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya
[6] https://zviazda.by/be/tags/moladz
[7] https://zviazda.by/be/tags/tvorchaya-moladz
[8] https://zviazda.by/be/tags/menedzhment
[9] https://zviazda.by/be/tags/yakasc
[10] https://zviazda.by/be/tags/menedzhment-yakasci