12 лютага Гомельская гарадская арганізацыя БРСМ адкрывае школу сцэнарыстаў для маладых людзей, якія жадаюць асвоіць новую прафесію.
Адкрыццё і уступны занятак пройдзе ў забаўляльным цэнтры “Вежа” (вуліца Кірава, 89а, 3 паверх, пачатак у 18.00).
“Школа сцэнарыстаў” - гэта адукацыйная праграма, якая складаецца з 10 заняткаў, па выніках якой маладыя людзі змогуць асвоіць новую цікавую і запатрабаваную ў свеце прафесію.
Выкладчык школы - Алег Масціч - сцэнарыст такіх праектаў і серыялаў, як “Кухня”, “Дах свету”, “Даеш моладзь”, “Анжаліка”, “Дзякуй Богу, ты прыйшоў”, "6 кадраў" і іншых.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/gomel
[2] https://zviazda.by/be/tags/moladz
[3] https://zviazda.by/be/tags/scenaryst
[4] https://zviazda.by/be/tags/brsm