Конкурс на атрыманне грантаў рэктара для падрыхтоўкі кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый ўпершыню заснаваны ў БДУ.
Накіраваны ён на фінансавую падтрымку навуковых даследаванняў, што выконваюцца работнікамі ўніверсітэта з мэтай павелічэння колькасці спецыялістаў з вучонай ступенню. У прыватнасці, сродкі гранта будуць вылучацца на публікацыі вынікаў навуковай працы, набыццё матэрыялаў і абсталявання, аплату ўдзелу ў навуковых мерапрыемствах і іншыя выдаткі, звязаныя з падрыхтоўкай і абаронай дысертацыі.
Конкурс будзе праводзіцца штогод са студзеня па сакавік. Да ўдзелу ў ім запрашаюцца суіскальнікі вучонай ступені кандыдата і доктара навук. Для падрыхтоўкі кандыдацкай дысертацыі прадугледжаны грант на тэрмін да двух гадоў, а для доктарскай — да трох. Усяго будуць вызначаны тры ўладальнікі з ліку патэнцыяльных кандыдатаў навук і пяць — з тых, хто рыхтуе доктарскую дысертацыю.
Азнаёміцца з умовамі ўдзелу ў конкурсе [1] можна на сайце Галоўнага ўпраўлення навукі БДУ.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://drive.google.com/file/d/1i-vX9FZEDsd17K4qEzyz2MgSxmhFf8DZ/view
[2] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[3] https://zviazda.by/be/tags/rektar
[4] https://zviazda.by/be/tags/grant
[5] https://zviazda.by/be/tags/navuka
[6] https://zviazda.by/be/tags/padtrymka