Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу і V Міжнароднага сімпозіума літаратараў "Пісьменнік і час". Аб гэтым БЕЛТА [3] паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«На працягу многіх гадоў гэты форум з'яўляецца значнай культурнай падзеяй у жыцці Беларусі, збіраючы вядомых публіцыстаў, пісьменнікаў і выдаўцоў з усяго свету, умацоўваючы прафесійныя і дзелавыя сувязі паміж імі. Кнігавыданне па-ранейшаму застаецца візітнай карткай нашай краіны, звязвае яе багатае гістарычнае мінулае і імкненне сучаснікаў да захавання і ўзбагачэння культурнай спадчыны папярэдніх пакаленняў», - гаворыцца ў прывітанні.
Прэзідэнт выказаў перакананне, што гэта мерапрыемства будзе садзейнічаць папулярызацыі кнігі як асновы адукацыі і духоўнага развіцця, пошуку новых ідэй і ўзаемавыгадных кантактаў у гуманітарнай сферы.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://zviazda.by/be/litaratura
[3] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-knigoizdanie-ostaetsja-vizitnoj-kartochkoj-belarusi-335528-2019/
[4] https://zviazda.by/be/tags/prezident-belarusi
[5] https://zviazda.by/be/tags/xxvi-minskaya-mizhnarodnaya-knizhnaya-vystauka-kirmash