Шоў «Фестываль гіганцкіх кітайскіх ліхтароў» было створана кітайскай кампаніяй Haitian Culture на аснове старажытных традыцый і сучасных тэхналогій.
Натхненнем для стваральнікаў стала Свята ліхтароў — адна са старажытных традыцый, якой ужо больш за 2 тысячы гадоў. Яго адзначаюць у завяршальны дзень двухтыднёвага кітайскага Новага года. Па ўсім Кітаі жыхары запальваюць ліхтарыкі у сваім жыллі, у многіх рэгіёнах краіны праходзяць яркія прадстаўленні, якія дэманструюць мастацтва ліхтароў ва ўсёй яго разнастайнасці.
Часцінка сапраўднай кітайскай традыцыі прыедзе і ў Мінск. У Цэнтральным Батанічным садзе будзе выстаўлена больш за 25 маштабных светлавых кампазіцый, якія ўключаюць больш як 500 аб'ектаў. Кожная фігура — гэта вынік працы дзясяткаў майстроў і міні-шэдэўр. Трывалы стальны каркас па-майстэрску накрыты рознакаляровай тканінай, якая падсвечваецца знутры, дзякуючы чаму, нягледзячы на свой немаленькі памер, экспанаты здаюцца абсалютна бязважкімі.
На маляўнічай тэрыторыі Цэнтральнага батанічнага саду ўсіх чакае цудоўнае падарожжа ў свет казкі, дзе вас сустрэнуць дзіўныя жывёлы, птушкі, расліны і многія іншыя вобразы на стыку рэальнасці і фантазіі. Гасцей чакаюць на Фестывалі гіганцкіх ліхтароў з 14 лютага па 31 сакавіка з 18.00 да 22.30, паколькі апошнія выглядаюць асабліва эфектна менавіта ў вячэрні і начны час.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/svyata-lihtarou
[4] https://zviazda.by/be/tags/batanichny-sad