Гамяльчане, далучайцеся да “мімімішнай” дабрачыннай акцыі на лёдзе!
Валанцёрскі атрад “Гомсельмаша” “Адкрытыя сэрцы” і хакейны клуб “Гомель” запрашаюць заўзятых балельшчыкаў і проста неабыякавых людзей паўдзельнічаць ва ўнікальнай падзеі – “Цацкападзе”.
Калі
16 лютага а 13 гадзіне падчас матча “Гомель” – “U20” (у межах адкрытага Чэмпіяната Беларусі па хакеі з шайбай сярод каманд экстралігі).
Дзе
Гомельскі лядовы палац (вуліца Мазурава, 110).
Што
Жадаючыя падтрымаць любімую каманду і тым самым падарыць радасць дзецям могуць прынесці на гульню неабмежаваную колькасць мяккіх цацак – маленькіх і вялікіх. Пасля фінальнай сірэны, па камандзе дыктара, усе прынесеныя цацкі паляцяць на лёд. Чакаецца непаўторнае відовішча з дабрачынным ухілам! “Плюшавы скарб”, сабраны падчас акцыі, хакеісты і валанцёры перададуць у сацыяльныя ўстановы Гомеля.
Дарэчы, для маленькіх балельшчыкаў на другім паверсе лядовага палаца будзе арганізавана анімацыйная праграма з гульнямі і сюрпрызамі. Станоўчыя эмоцыі і святочная атмасфера – гарантаваныя!
Ганна КУРАК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/ganna-kurak
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/hakey
[4] https://zviazda.by/be/tags/dabrachynnasc