Як паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці, намеснік дырэктара і тры выкладчыкі адной з сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Пінска ў студзені бягучага года атрымлівалі ад студэнтаў грашовыя сродкі і падарункавыя сертыфікаты магазінаў за паспяховую здачу экзаменаў.
Супрацьпраўныя дзеянні падазраваных былі выяўлены супрацоўнікамі АБЭЗ Пінскага ГАУС.
Зараз у дачыненні да кожнага з іх Пінскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 430 (атрыманне хабару) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Праваахоўнікі праводзяць неабходныя следчыя і іншыя працэсуальныя дзеянні.
Акрамя таго, у рамках расследавання крымінальнай справы ўстанаўліваюцца прычыны і ўмовы, якія спрыялі здзяйсненню названых злачынстваў.
Сяргей КУЛАКОЎ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/syargey-kulakou
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/kryminal
[4] https://zviazda.by/be/tags/habar-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/pinsk