Ад імя ўдзельнікаў 11-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі яе кіраўнік Аляксей Гайдашоў даслаў віншаванне з Днём навукі калектыву НАН Беларусі і ўсім работнікам навуковай сферы краіны.
“Паважаныя калегі, дарагія сябры!
Каманда 11-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі віншуе ўсіх работнікаў навуковай сферы Рэспублікі Беларусь з прафесійным святам - Днём беларускай навукі!
Рэспубліцы Беларусь, калектыву Нацыянальнай акадэміі навук, усім беларускім навукоўцам і інжынерам ёсць чым ганарыцца - на самым халодным кантыненце Зямлі паспяхова рэалізуецца ўнікальны нацыянальны праект сусветнай значнасці - ствараецца сучасная даследчая станцыя. Рэалізацыя праекта такога ўзроўню пад сілу толькі той краіне, якая мае працавіты і дружны народ, надзейны навуковы падмурак і волю да Перамогі!
Жадаем Вам моцнага палярнага здароўя, дабрабыту, плённай працы, увасаблення ў жыццё новых навуковых ідэй і прарыўных адкрыццяў у інтарэсах нашай краіны і сусветнага навуковага прагрэсу!
У гонар прафесійнага свята - Дня беларускай навукі - на флагштоках нацыянальнай даследчай станцыі ў Антарктыдзе узняты дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь і сцяг Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі.
З глыбокай пашанай да вашай працы,
Аляксей Гайдашоў,
Артур Івашка
Аляксей Хаткевіч,
Аляксандр Лянкевіч,
Уладзіслаў Базылевіч,
Дзмітрый Лукашанец,
Сяргей Сухараў,
Сяргей Байкоў
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/navuka
[3] https://zviazda.by/be/tags/navuka
[4] https://zviazda.by/be/tags/palyarniki