З пачатку года дадзены старт першаму этапу сумеснага праекта Беларусбанка і Белпошты па абслугоўванні жыхароў у сельскай мясцовасці.
На пачатковым этапе ў аддзяленнях паштовай сувязі будуць ажыццяўляцца аперацыі па тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях. Гэта стала магчыма пасля выкарыстання спецыялістамі пошты цэнтралізаванай аўтаматызаванай банкаўскай сістэмы.
Рэалізацыя праекта дазволіць кліентам афармляць усю лінейку банкаўскіх укладаў Беларусбанка ў беларускіх рублях, адкрываць бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі і папаўняць яе, афармляць пакет дакументаў і заключаць крэдытныя дагаворы ў падраздзяленнях РУП «Белпошта». Усе этапы праекта завершацца да 1 мая.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarusbank
[4] https://zviazda.by/be/tags/belposhta