Следчыя ўстанаўліваюць абставіны смяротнага ДТЗ на аўтадарозе Калодзішчы - Заслаўе, гаворыцца [1] ў афіцыйным telegram-канале Следчага камітэта.
Аварыя адбылася 21 студзеня каля 07.20, за рулём грузавіка быў 23-гадовы кіроўца. Фургон-рэфрыжэратар "Мэрсэдэс Бэнц "на 8-м кіламетры аўтадарогі Калодзішчы - Заслаўе ў Мінску наехаў на пешахода, які знаходзіўся на праезнай частцы. У выніку ДТЗ 35-гадоваму мужчыне нанесены цялесныя пашкоджанні, ад якіх ён памёр у машыне хуткай дапамогі.
Следчы з удзелам эксперта і супрацоўнікаў ДАІ агледзеў месца здарэння, прызначыў аўтатэхнічную і судова-медыцынскую экспертызы. У дачыненні да кіроўцы ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).
Грамадзян, якія валодаюць якімі-небудзь звесткамі пра здарэнне, следчыя просяць звярнуцца ва УСК па Мінску па адрасе: г. Мінск, вул. Першамайская, 7 або па тэлефонах: (8017) 389-55-55 і (8033) 333-67-19.
Спасылкі
[1] https://t.me/skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/avaryya
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[4] https://zviazda.by/be/tags/dai
[5] https://zviazda.by/be/tags/sledchy-kamitet