У Гданьску беларус трапіў у лякарню з нажавымі раненнямі. Па падазрэнні ў замаху на забойства затрыманыя трое чалавек, паведамляе Radio Gdansk [1].
Інцыдэнт адбыўся ў адным з хостэлаў у раёне Ліпца. Беларус атрымаў тры нажавыя раненні, яго прааперавалі. Пра стан яго здароўя падрабязнасцяў не паведамляецца.
Як распавялі ў паліцыі Гданьска, затрыманыя трое: дзве жанчыны і адзін мужчына, усе яны грамадзяне Украіны. Заведзена крымінальная справа па факце замаху на забойства.
Паводле неафіцыйных дадзеных, пацярпелы прыйшоў у госці да знаёмага, дзе і адбылася сварка. Пасля нападу паранены сам выйшаў з пакоя і паклікаў на дапамогу.
Для допыту асноўнага падазраванага паліцыі прыйшлося ўзяць паўзу: пры затрыманні ён быў п'яны.
Спасылкі
[1] https://radiogdansk.pl/wiadomosci/item/88731-atak-z-uzyciem-noza-w-jednym-z-hosteli-w-gdansku-mezczyzna-z-ranami-brzucha-trafil-do-szpitala
[2] https://zviazda.by/be/tags/gdansk-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/gdansk
[4] https://zviazda.by/be/tags/nozh