Як толькі ўсталёўваюцца трывалыя маразы, у Чачэрску заліваюць хакейную каробку, пачынае працаваць пункт пракату канькоў. Гараджане з задавальненнем прыходзяць сюды адпачываць. Выбраліся пакатацца ў выхадны дзень і Калодзіны. Алена Васілеўна паказвае прыклад сваім дзецям і сама разам з імі вучыцца майстэрству катання. На гэтым здымку разам з матуляй усе дзеці Калодзіных — старэйшая дачка Вікторыя, сярэдні сын Максім і малодшы Ілья.
Фота Анатоля КЛЕШЧУКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya