Аварыя здарылася на поўдні Балівіі, дзе аўтобус зваліўся ў прорву з вышыні каля 100 метраў. У выніку трагедыі загінулі 13 чалавек, а яшчэ 26 атрымалі цяжкія раненні, піша Pagina Siete [1].
Як паведамляе паліцыя Балівіі, усё здарылася ў нядзелю на адной з аўтамагістраляў паміж гарадамі Тарыха і Патосі. У салоне аўтобуса знаходзіліся футбалісты аргентынскага клуба Cicles Club Lavalle.
Спецыялісты мяркуюць, што прычынай аварыі стала няспраўнасць тармазной сістэмы аўтобуса.
Спасылкі
[1] https://www.paginasiete.bo/seguridad/2019/1/21/tragico-fin-de-semana-dos-accidentes-dejan-35-fallecidos-206656.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/avaryya
[3] https://zviazda.by/be/tags/autobus
[4] https://zviazda.by/be/tags/baliviya