Супрацоўнікі наркакантролю перапынілі вечарыну ў Мінску, дзе маладыя людзі збіраліся спажыць наркотыкі. Пра гэта БЕЛТА [1] паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
Супрацоўнікі аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі сумесна з калегамі з інспекцыі па справах непаўналетніх Савецкага РУУС Мінска 19 студзеня ў катэджы на вул. Геалагічнай затрымалі 37 чалавек, сярод якіх знаходзіліся непаўналетнія. У міліцыі мелася аператыўная інфармацыя аб тым, што маладыя людзі мелі намер ужыць псіхатропы.
"У дзвюх непаўналетніх былі выяўленыя і канфіскаваныя наркотыкі. У аднаго - 5 г марыхуаны і 0,6 г MDMA. У другога пры сабе мелася каля 0,4 г марыхуаны", - распавялі ў ГУУС.
Нагодай для сустрэчы моладзі сталі мінулыя святы. "Хлопцы і дзяўчаты - навучэнцы розных навучальных устаноў Мінска. Раней яны не прыцягваліся да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці. Зараз аператыўныя супрацоўнікі высвятляюць канал пастаўкі наркотыкаў, - праінфармавалі ў ГУУС. - У дачыненні да двух хлопцаў Партызанскім (Мінска) РАСК заведзены 2 крымінальныя справы па ч. 1 арт. 328 КК, праводзяцца следчыя дзеянні ".
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/marihuanu-i-ekstazi-izjjali-u-kompanii-molodezhi-v-minskom-kottedzhe-333462-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/narkotyki