Летась колькасць экпресс-адпраўленняў у КНР перавысіла 50 млрд адзінак.
На долю Кітая прыйшлася палова гадавога аб'ёму экспрэс-адпраўленняў ў свеце, які склаў у 2018 годзе каля 100 млрд адзінак, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Як паведаміў начальнік Дзяржаўнага паштовага ўпраўлення КНР Ма Цзюньшэн, летась у краіне было дастаўлена 50,5 млрд экспрэс-адпраўленняў, што на 25,8 працэнта больш у параўнанні з папярэднім годам. Пры гэтым даходы галіны за год склалі 601 млрд юаняў (87,6 млрд долараў) з прыростам на 21,2 працэнта.
Акрамя гэтага, хуткі рост галіны экспрэс-дастаўкі спрыяў стварэнню 200 тысяч новых працоўных месцаў, забяспечыў анлайнавыя рознічныя продажы на суму 6,9 трлн юаняў і трансгранічны электронны гандаль у памеры Br350 млрд юаняў.
Як адзначыў Ма Цзюньшэн, у 2019 годзе вялікія намаганні будуць накіраваны на садзейнічанне развіццю прыватных кампаній экспрэс-дастаўкі, абарону законных правоў і інтарэсаў работнікаў галіны і паляпшэнне рабочага асяроддзя для іх. Кітай таксама надае ўвагу пытанню зялёнага развіцця.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya