Федэральны канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц плануе наведаць Мінск. Пра гэта федэральны міністр па пытаннях Еўропы, інтэграцыі і замежных спраў Аўстрыі Карын Кнайсль паведаміла па выніках сустрэчы з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем, піша БЕЛТА [1].
Па словах Карын Кнайсль, візіт запланаваны на гэты год, Себасцьян Курц прыме ўдзел у адкрыцці помніка аўстрыйскім ахвярам лагера смерці "Трасцянец".
Знаходзячыся з візітам у Мінску, Карын Кнайсль плануе наведаць Скульптурны камбінат Беларускага саюза мастакоў, каб азнаёміцца з працэсам вырабу мемарыяла.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/politics/view/sebastjjan-kurts-planiruet-posetit-minsk-332778-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/sebascyan-kurc
[3] https://zviazda.by/be/tags/aficyyny-vizit
[4] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[5] https://zviazda.by/be/tags/trascyanec-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/belaruski-sayuz-mastakou