Беларусі і Аўстрыі вельмі важна ўмацоўваць супрацоўніцтва, асабліва ва ўмовах няпростай сітуацыі ў свеце і рэгіёне. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на сустрэчы з федэральным міністрам па пытаннях Еўропы, інтэграцыі і замежных спраў Аўстрыі Карын Кнайсль, перадае БЕЛТА [1].
"Толькі сумеснымі намаганнямі можна дасягнуць вынікаў і палепшыць пазітыўную атмасферу двухбаковых сувязяў. Асабліва цяпер, калі сітуацыя ў свеце і рэгіёне не паляпшаецца, а становіцца больш напружанай", - адзначыў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства і выказаў занепакоенасць нарастаючай канфрантацыяй ў рэгіёне.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/politics/view/makej-belarusi-i-avstrii-vazhno-ukrepljat-sotrudnichestvo-v-uslovijah-rosta-konfrontatsii-v-regione-332751-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-makey
[3] https://zviazda.by/be/tags/austryya