П'яны хуліган збіў [1] 46-гадовую жанчыну ў фае будынка па вуліцы Кедравая падчас яе дзяжурства.
Паводле інфармацыі абласнога УУС, бунтаўшчыком аказаўся 46-гадовы жыхар Магілёва, раней не судзімы ўпакоўшчык-ўкладчык адной з арганізацый горада.
Мужчына прыйшоў у інтэрнат да знаёмага, але быў п'яны, і на слушнае пытанне вахцёра, куды ён накіроўваецца, выліўся нецэнзурнай лаянкай і ўдарыў жанчыну ў твар.
Затрыманаму пагражае штраф або грамадскія працы, або папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, або пакаранне ў выглядзе арышту на тэрмін да шасці месяцаў або пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.
Спасылкі
[1] http://uvd.mogilev.by/news/v-mogileve-zaderzhan-pyanyy-huligan-udarivshiy-vahtera-obshchezhitiya
[2] https://zviazda.by/be/tags/internat
[3] https://zviazda.by/be/tags/magilyou