З 14 студзеня 2020 года кампанія Microsoft спыніць [1] падтрымку і выпуск абнаўленняў бяспекі для аперацыйнай сістэмы Windows 7. Усе наступныя абнаўленні сістэмы можна будзе атрымаць толькі за грошы.
У рамках пашыранай падтрымкі для Windows 7 выходзілі патчы і абнаўлення бяспекі. З 14 студзеня 2020 года іх больш не будзе. Але гэта не значыць, што сістэма перастане працаваць. Проста яна будзе менш абароненай.
Каб праца карпаратыўных кліентаў не спынялася і не падвяргалася рызыцы, Microsoft рэкамендуе ім абнавіцца да актуальнай Windows 10.
Спасылкі
[1] https://www.microsoft.com/en-us/windowsforbusiness/end-of-windows-7-support
[2] https://zviazda.by/be/tags/it-tehnalogii-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/microsoft
[4] https://zviazda.by/be/tags/windows