Звяртаючыся да новаспечанага міністра, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яго патрабаваннем было, каб да кандыдатуры Аляксея Аўраменкі паставіліся вельмі сур'ёзна, вывучылі альтэрнатыўныя варыянты, але ў выніку спыніліся на ім.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: нягледзячы на тое, што Анатоль Сівак, які раней быў міністрам, стаў старшынёй Мінскага гарвыканкама і заняў вельмі важную пасаду для краіны, не трэба думаць, што ў міністэрстве няма праблем. Аляксею Аўраменку, лічыць Аляксандр Лукашэнка, належыць усе гэтыя моманты зняць.
"Паколькі мы краіна транзітная, ад вас шмат што залежыць, — падкрэсліў ён. — І ад аўтамабільнага транспарту, і ад чыгуначнага, паветранага, воднага і гэтак далей. Трэба вызначыцца, нарэшце, у якой частцы нам патрэбны водны транспарт, а ў якой частцы ён вельмі затратны. Трэба ўсе гэтыя пытанні праштудзіраваць і дакладна так, як па міністэрстве энергетыкі, прарэвізаваць міністэрства транспарту. Паглядзець і на структуру, і на кадры, на ўсе пытанні".
Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ,
фота БЕЛТА.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/uladzislau-lukashevich
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/prezident
[4] https://zviazda.by/be/tags/kadravyya-pryznachenni
[5] https://zviazda.by/be/tags/kadravyya-naznachenni
[6] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-transpartu-i-kamunikacyy