Ствараюць майстры з правінцыі Хэйлунцзян.
Стварэнне дэкаратыўных вырабаў з рыбінай скуры - старадаўняе мастацтва народнасці хэчжэ, якая пражывае ў правінцыі Хэйлунцзян (Паўночна-Усходні Кітай), перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”. [3]
У 2006 годзе промысел быў уключаны ў першы спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Кітая нацыянальнага ўзроўню. Спадчынніца традыцый старажытнага рамяства Чжан Лін больш за дзесяць гадоў прысвяціла вывучэнню і захаванню сакрэтаў майстэрства. Каб традыцыя не перарвалася, яна праводзіць майстар-класы і лекцыі для мясцовай моладзі і ўсіх, хто цікавіцца народным мастацтвам.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya