У правінцыі Хэбэй ствараюць незвычайныя творы.
Традыцыйная разьба па лісці - стварэнне аднаслаёвых або шматслойных ажурных малюнкаў з лісця дрэў - мае даўнюю гісторыю, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Мастачка Дан Чжыхун з горада Шыцзячжуан (правінцыя Хэбэй, Паўночны Кітай) займаецца разьбой па лісці ўжо амаль 20 гадоў. Для сваіх твораў яна выбірае ў адпаведнасці з эскізам будучай карціны найбольш прыдатны матэрыял, сушыць, выраўноўвае, афарбоўвае і надае форму, пасля чаго, з ювелірнай дакладнасцю здымаючы з прожылкаў тканіну лісця, стварае паветраныя малюнкі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya