Нацыянальны банк выпускае ў абарачэнне з 15 студзеня памятныя манеты "Органы юстыцыі Беларусі. 100 год". Гэта замацавана пастановай праўлення Нацбанка №9 ад 9 студзеня 2019 года, паведамляе БЕЛТА [1].
Сярод новых - сярэбраная манета наміналам Br10 (наклад 750 штук) і медна-нікелевая наміналам Br1 (наклад 2 тыс. штук). Яны з'яўляюцца законным плацежным сродкам Беларусі.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/nacbank