Незвычайны торт вагой каля 150 кг у форме стадыёна "Дынама" стварыў майстар кандытарскіх спраў Саціш Чандра, перадае агенцтва "Мінск-Навіны" [1].
Напярэдадні Новага года Саціш старанна працаваў 12 дзён разам з камандай пекараў, кулінараў і нават інжынераў. Бо на салодкім шэдэўры пэўна адноўлены нават мачты асвятлення (ядомыя, вядома). На футбольным полі размясціліся шакаладныя форварды, абаронцы і іншыя ўдзельнікі матчу. Трыбуны скрупулёзна выклалі з рознакаляровых карамелек - на іх сышло 6 кг. Сцены салодкага стадыёна выпякалі з імбірнага тэсту. Айсінг - каралеўская глазуру, бялок, цукровая пудра, натуральныя фарбавальнікі... Спатрэбілася нямала смачных інгрэдыентаў. Па словах галоўнага стваральніка торта Саціша, самым складаным было выкласці і закругліць куты.
Зімовая паляна, якая вырасла ў стадыёна, - таксама сапраўдны кандытарскі шэдэўр.
Тэрмін прыдатнасці ў торта, па словах Саціша Чандра, гады два. Да II Еўрапейскіх гульняў салодкае "Дынама" дакладна прастаіць.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/tort-v-forme-stadiona-dinamo-ukrasil-vestibyul-odnogo-iz-stolichnyih-oteley/
[2] https://zviazda.by/be/tags/stadyyon-dynama
[3] https://zviazda.by/be/tags/tort