Увечары ў пятніцу на 179-м кіламетры аўтадарогі Мінск–Магілёў адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Лось перабягаў праезную частку і трапіў пад колы аўтамабіля. Машына атрымала сур'ёзныя механічныя пашкоджанні.
На шчасце, абышлося без чалавечых ахвяр. Кіроўца шпіталізаваны для праходжання поўнага медыцынскага абследавання, пасажыр у дапамозе медыкаў патрэбы не меў.
Андрэй Сазонаў
фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/andrey-sazonau
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/los
[5] https://zviazda.by/be/tags/dtz