Навіна пра тое, што ў Талачынскім раёне знайшлі цела параненага — магчыма, жывёламі — мужчыны стала тэмай для абмеркавання ў інтэрнэце.
Вяскоўца ва ўзросце за пяцьдзясят гадоў, жыхара населенага пункта Сакалянка, з цялеснымі пашкоджаннямі знайшлі тутэйшыя жыхары. Інцыдэнт адбыўся яшчэ ў пачатку снежня.
— Упраўленнем Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці прызначаны комплекс судова-медыцынскіх экспертных даследаванняў, па выніках якіх будзе ўстаноўлена дакладная прычына смерці мужчыны, — паведамілі ў ведамстве.
Адназначна канстатаваць прычыну смерці, тым больш сцвярджаць, што чалавека пакусалі зверы, пакуль што рана.
Калі пасля судова-медыцынскай экспертызы будуць зроблены вывады, віцебскае ўпраўленне дасць канкрэтны адказ аб прычынах смерці.
Аляксандр ПУКШАНСКІ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-pukshanski
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/kryminal